Кітайскіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Беларусі, узялі пад асаблівы кантроль медыкаў. Пра гэта, як перадае «Мінск-Навіны», паведаміла намесніца галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская.

Фота: Надзеі Бужан.

Фота: Надзеі Бужан.

— На вакацыях многія студэнты з Кітая паехалі або паедуць дадому, на радзіму, — адзначыла яна. — Пасля вяртання ў Беларусь мы старанна праверым іх здароўе. У прыватнасці, арганізуем за кожным двухтыднёвае медыцынскае назіранне.

Глінская таксама нагадала, што ў аэрапортах краіны ўзмоцнены санітарна-эпідэміялагічны кантроль.

Пасажыраў правяраюць у тым ліку і з дапамогай цеплавізараў. Пры падазрэнні на каранавірус — шпіталізуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0