У новым рэйтынгу Transparency International Беларусь па ўзроўні карупцыі займае 66 месца ў свеце са 180 краінаў.

Прычым сітуацыя з карупцыяй у Беларусі, паводле ацэнак аўтараў рэйтынгу, за апошні год палепшала. Наша краіна паднялася на адну пазіцыю.

Для параўнання: Расея — 137-е месца, Польшча — 41-е. Украіна — 126-е, Літва — 35-е, Латвія — 44-е, а Эстонія — сярод найлепшых, 18-е.

У Еўрасаюзе лепш за ўсё з карупціяй у скандынаўскіх краінах, абсалютны лідар у свеце — Данія. Найгоршы паказчык з краін Еўрасаюза мае Балгарыя (74-я, сітуацыя горшая, чым у Беларусі). Ніжэй за Беларусь апынуліся таксама Вугоршчына і Румынія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?