Каля 19.00 у доме ў адной з вёсак Шчучынскага раёна знойдзена цела 50-гадовага мужчыны, паведамляе СК.
Паводле папярэдніх даных, 45-гадовы жыхар раёна падчас сумеснага застолля ўдарыў нажом у грудзі свайму знаёмаму. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў той сканаў на месцы.
Завялі крымінальную справу па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса (забойства). Падазраванага затрымалі. Працягваецца высвятленне ўсіх абставін здарэння.





