У некалькіх населеных пунктах Чачні 24 студзеня затрымалі не менш за 25 чалавек за мем з кіраўніком рэспублікі Рамзанам Кадыравым у адзенні праваслаўнага святара. Як паведамляюць крыніцы Кавказ.Реалии, сярод затрыманых ёсць і падлеткі школьнага ўзросту.
11 чалавек затрыманыя ў горадзе Шалі (ад школьнікаў да 62-гадовага таксіста), у сяле Гермянчук затрымалі чацвярых (двух школьнікаў і двух маладых людзей 25-30 гадоў), яшчэ дзесяць чалавек узялі ў суседнім Курчалоеўскім раёне.
Паліцэйскія забіралі не толькі тых, хто рассылаў калаж, але і атрымальнікаў.
Усіх даставілі ў ІЧУ аддзела МУС па Шалінскім раёне, дзе яны правялі ноч. Паліцэйскія не аформілі пратаколаў затрымання. Па інфармацыі журналістаў, затрыманых збіваюць.





