Колькасць ахвяр моцнага землятрусу на ўсходзе Турцыі ўзрасла як мінімум да 35 чалавек.
Прэзідэнт краіны Рэджэп Тайіп Эрдаган заявіў, што ад землятрусу магнітудай 6,8 бала пацярпелі і былі параненыя звыш 1600 асоб, а 45 чалавек выцягнулі з-пад абломкаў.
Ратавальнікі паставілі 9500 намётаў для асоб, якія страцілі жыллё, а таксама раздалі 17 тысяч гарачых прадуктовых набораў.
Увечары 24 студзеня моцныя падземныя штуршкі адчуваліся ў ваколіцах горада Сіўрыджэ ў правінцыі Элязыг на ўсходзе Турцыі.





