Невядомыя абрабавалі кватэру лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2018 год Вольгі Такарчук, паведамляе Zet.

Злодзеі трапілі ў кватэру Такарчук у ноч на нядзелю і выкралі грошы ў розных валютах. Агульны ўрон склаў 20 тысяч злотых (11 тысяч рублёў). Сама пісьменніца цяпер знаходзіцца за мяжой.

10 кастрычніка шведская акадэмія абвясціла лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2018 і 2019 год. Прызёрам 2018 года стала польская пісьменніца і паэтэса ўкраінскага паходжання Вольга Такарчук, аўтарка фантастычнага рамана 2007 года «Бегуны».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?