Амерыканская Гільдыя рэжысёраў ўручыла галоўную ўзнагароду ў катэгорыі «Найлепшы рэжысёр поўнаметражнага фільма» Сэму Мендэсу.

Фота з інстаграма Сэма Мендэса

Фота з інстаграма Сэма Мендэса

За ўзнагароду змагаліся Квенцін Таранціна за працу над «Аднойчы ў… Галівудзе», Марцін Скарсэзэ «Ірландзец», Пон Чжун Хо «Паразіты», Тайка Вайціці «Трусік Джоджо».

Мендэс атрымаў узнагароду за працу над фільмам пра Першую сусветную вайну — «1917». У карціне распавядаецца пра двух салдат, якім далі даручэнне пераадолець варожую тэрыторыю, каб перадаць сакрэтнае паведамленне для выратавання жыцця тысяч вайскоўцаў.

Варта адзначыць, што да гэтага Мендэс атрымаў «Залаты глобус» у гэтай жа намінацыі за фільм.

Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбылася напярэдадні ў Лос-Анджэлесе.

Сёлета цырымонія ўручэння «Оскара» пройдзе 9 лютага. За званне найлепшага фільма змагаюцца: «1917», «Трусік Джоджо», «Паразіты», «Ірландзец», «Аднойчы ў… Галівудзе», а таксама «Джокер» Тода Філіпіса, «Маленькія жанчыны», «Шлюбная гісторыя», «Форд супраць Ферары».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0