Журналістка газеты «Новы Час» Дзіяна Серадзюк пакараная вялізным штрафам за ўдзел у акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі». Гэта быў ужо другі суд па справе Дзіяны Серадзюк. Па выніку першага паседжання суд вярнуў матэрыялы справы на дапрацоўку, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

На сённяшнім паседжанні Дзіяна Серадзюк адмовілася сведчыць супраць сябе.

Першы сведка — супрацоўнік міліцыі Сяргей Астаф'еў — паведаміў, што несанкцыянаванае мерапрыемства 20 снежня ішло доўгі час і ўвечары каля парка Купалы ён убачыў Дзіяну і сфатаграваў яе на мабільны тэлефон. Здымак гэты прысутным на паседжанні не прадэманстравалі.

Па словах Астаф'ева, Дзіяну ён ведае «па працы», на акцыі яна, нібыта не была пазначана як журналістка, а таксама выкрыквала лозунг «Жыве Беларусь».

Вышэйпрыгаданае фота, як апынулася, было зроблена на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Янкі Купалы, а ў парку Астаф'еў «не змог зняць Серадзюк, бо яна адвярнулася».

Сведка Івашкоў мінулым разам упэўнена сцвярджаў, што бачыў Дзіяну ў прамежку часу 18-18:30. Але на сённяшнім паседжанні Івашкоў сказаў, што, даючы тыя паказанні, памыліўся і што тады не бачыў гэтую грамадзянку, а бачыў пры іншых абставінах.

Дзіяна Серадзюк звярнула ўвагу, што здымак з тэлефона Астаф'ева — той жа здымак, што раней быў у справе толькі каляровы. Але пры гэтым раней сцвярджалася, што здымак зроблены з камеры відэаназірання. Жуналістка таксама звяртае ўвагу, што недапушчальна такім карэнным чынам змяняць паказанні. Узнікае пытанне наконт прафпрыдатнасці Івашкова.

У выніку журналістка Дзіяна Серадзюк папрасіла далучыць да справы сваю прамову пра міжнароднае і беларускае заканадаўства, якое гарантуе кожнаму грамадзяніну права на ўдзел у мірных сходах.

Аднак, нягледзячы на гэтую прамову, на недастатковую доказную базу, памылкі ў паказаннях сведкаў і іншыя недарэчнасці, суд вынес вердыкт: «Прызнаць вінаватай і пакараць 50 базавымі велічынямі штрафу (1 350 беларускіх рублёў)».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0