Увядзенне бальнай сістэмы ацэнкі працы супрацоўнікаў міліцыі — спроба стаць больш гуманнымі і блізкімі да людзей. Такое меркаванне сёння выказаў журналістам міністр унутраных спраў Юрый Караеў пасля калегіі УУС Віцебскага аблвыканкама, перадае БелТА.
Па словах міністра, у ведамстве цяпер мяняюць метады ацэнкі працы праваахоўнікаў.
«Нядаўна мною быў падпісаны дакумент аб увядзенні бальнай сістэмы ацэнкі. Напэўна, яна не дасканалая, мы спрабуем яе. Гэта спроба стаць больш гуманнымі і блізкімі да людзей, — сказаў Юрый Караеў. — Паглядзім, як усё пойдзе. Думаю, бальная сістэма будзе на карысць усім».
Кіраўнік ведамства дадаў, што для паспяховага функцыянавання органаў унутраных спраў супрацоўнікі міліцыі павінны быць прыкладам для грамадзян, якія не парушаць службовую і асабістую дысцыпліну.
«Мы працуем для людзей, а не на нейкую статыстыку. Трэба не ганяцца за дробнымі эканамічнымі злачынствамі, а выяўляць буйную шкоду. Галоўнае, як мы абаранілі грамадзян ці затрымалі злачынцаў. Асабліва ў рэзанансных справах: разбоі, цяжкія цялесныя злачынствы і забойствы. Людзі чакаюць, што ва ўсім справядліва разбяруцца і справа не застанецца нераскрытай», — адзначыў Юрый Караеў.
Фота: БелТА.