У Мазыры жанчына ўчыніла бойку з маладымі людзьмі. У гэты час у яе з сумачкі выцягнулі кашалёк, паведамляе МУС.

36-гадовая жыхарка Нароўлі пабілася з двума хлопцамі каля клуба ў Мазыры. Яна стала клікаць на дапамогу мінакоў, яе крыкі пачулі патрульныя міліцыянеры. Праваахоўнікі затрымалі маладых людзей, аднак тое, што яны былі пацярпелымі, а не завадатаямі бойкі, стала зразумела толькі ў аддзеле пасля прагляду запісу камер назірання.

Акрамя гэтага на відэа супрацоўнікі міліцыі заўважылі пару, якая назірала за тым, што адбываецца. Падчас бойкі адзін чалавек падышоў да пакінутых рэчаў і выцягнуў з сумачкі фігуранткі кашалёк, а адтуль забраў 100 рублёў.

Прапажу грошай жанчына выявіла толькі ў Нароўлі. Тады ў крадзяжы западозрылі яе сужыцеля. Пазней высветлілася, што банкноты скрала 40-гадовая жыхарка Мазыра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0