Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Прэм’еру блокбастара «Купала» прызначылі на другую палову верасня 2020-га, звяртае ўвагу Еўрарадыё. Яе пераносілі некалькі разоў.

Фільм, відаць, ужо паглядзеў Аляксандр Лукашэнка, хаця сваім меркаваннем публічна яшчэ не падзяліўся.

Мастацкі фільм прысвечаны лёсу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і станаўленню беларускай інтэлігенцыі ў пачатку мінулага стагоддзя.

«Купала» рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага лічыцца самым маштабным праектам «Беларусьфільма» за апошнія гады. Бюджэт складае мільён еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?