Працягваецца падрыхтоўка святкавання Дня Волі — 2020. Чатыры апазіцыйныя сілы (АГП, Рух «За Свабоду», БСДП, БХД) абвесцілі, што адзначэнне 102-х угодкаў незалежнасці БНР будзе адбывацца ў нядзелю, 22 сакавіка.

Стала вядома, хто будзе вядучым мерапрыемства — ім пагадзіўся стаць журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук.

Пра гэта «НН» паведаміў старшыня БСДП Ігар Барысаў.

Зміцер Лукашук. Фота facebook.com.

Зміцер Лукашук. Фота facebook.com.

«БНР — значная падзея ў гісторыі Беларусі, далучыцца да святкавання ў якасці вядучага — гэта, безумоўна, гонар», — сказаў «НН» Зміцер Лукашук.

«Пакуль яшчэ не абмяркоўвалася музычная частка праграмы, але спадзяюся далучыцца да яе складання, каб быць не проста вядучым.

Калі буду мець магчымасць на нешта паўплываць, то паспрабую ўпісаць у праграму ўсіх «генералаў айчыннага року», — сказаў Зміцер.

Падтрымаць грашыма аргкамітэт святкавання БНР-102 можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?