Клімат Беларусі змяняецца, сярэднегадавая тэмпература паветра за 10 гадоў павялічылася на 0,5 градуса. Расце рызыка экстрэмальных з'яў надвор'я. Пра гэта сёння паведаміў дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Сяргей Лысенка, піша БелТА.

«Асабліва хутка адбываецца рост гадовай тэмпературы. Актыўна ідзе пацяпленне на паўднёвым усходзе Беларусі. Можна заўважыць, што колькасць ападкаў у студзені-лютым павялічваецца. Гэта больш адчувальна ў паўночных рэгіёнах краіны», — распавёў Сяргей Лысенка.

У такой змене клімату ёсць як плюсы, так і мінусы. «Узімку будуць змяншацца затраты на ацяпленне, пацяпленне аказвае спрыяльныя ўмовы для развіцця транспартнай інфраструктуры, за выключэннем рачнога транспарту, таму што ў далейшым абмяленні рэк стануць частай з'явай», — растлумачыў Сяргей Лысенка. Пацяпленне адаб'ецца станоўча і на сельскай гаспадарцы. На поўначы Беларусі нізкія тэмпературы заўсёды абмяжоўвалі развіццё земляробства. На поўдні будзе магчымасць вырошчваць больш персікаў, абрыкосаў і іншых культур. Узмацніць станоўчы эфект дазволяць адаптацыйныя мерапрыемствы.

«Ёсць і адмоўныя бакі. Расце колькасць экстрэмальных з'яў надвор'я, павялічваецца верагоднасць замаразкаў і засух. Існуе меркаванне, што з ростам тэмператур павялічваецца зменлівасць метэаэлементаў. Напрыклад, рост тэмпературы паветра не выключае наступлення максімальна халодных тэмператур», — канстатаваў дырэктар інстытута.

Змяненне клімату пацягнула за сабой павелічэнне колькасці насякомых-шкоднікаў у сельскай гаспадарцы. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па навуцы Інстытута аховы раслін НАН Беларусі Алена Якімовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0