Заява прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра віну СССР за развязванне Другой сусветнай вайны пераходзіць усякія межы і з'яўляецца здрадай свайму народу. Такое меркаванне выказала афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.

«Як кваліфікаваць падобныя заявы?.. Падобныя заявы пераходзяць усе межы ў прынцыпе. Яны з'яўляюцца адкрытай здрадай гісторыі свайго ж народа», — сказала Захарава. Яна дадала, што ўскладаць на забойцу і ахвяру роўную адказнасць злачынна і амаральна.

Нагадаем, падчас візіту ў Польшчу 27 студзеня для святкавання 75-годдзя вызвалення нацысцкага канцлагера Аўшвіц-Біркенаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Польшча і польскі народ першымі адчулі наступствы «злачыннай змовы таталітарных рэжымаў», маючы на ўвазе падзел Польшчы паміж СССР і нацысцкай Германіяй у 1939 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0