Маштабную ацэнку эфектыўнасці стымулюючых падатковых ільгот правядуць у Беларусі ў 2020-2022 гадах, паведаміў сёння міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка на пасяджэнні падагульняючай калегіі міністэрства, піша БелТА

«Для забеспячэння даходаў бюджэту таксама з улікам існуючых знешніх умоў наспела неабходнасць адмяніць ільготы, якія не даюць патрэбнага эфекту. На працягу 2020-2022 гадоў прадугледжаная маштабная ацэнка эфектыўнасці дзеючых стымулюючых падатковых ільгот», — адзначыў Сяргей Налівайка.

Для гэтага ў найбліжэйшы час МПЗ разам з Міністэрствам фінансаў і Дзяржаўным мытным камітэтам вызначаць пералік ільгот, эфектыўнасць якіх трэба ацаніць у бягучым годзе. Дзяржорганы прааналізуюць кола плацельшчыкаў, якія скарысталіся гэтымі льготамі, і паказчыкі іх дзейнасці.

Як паведамлялася, у канцы 2019 года ўрад зацвердзіў парадак ацэнкі эфектыўнасці стымулюючых падатковых ільгот. Яны прадастаўляюцца для паскоранага развіцця гаспадарчай дзейнасці пэўных катэгорый плацельшчыкаў па відах эканамічнай дзейнасці, відах тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, на асобных тэрыторыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0