Злучаныя Штаты Амерыкі гатовыя забяспечыць Беларусь энергарэсурсамі на 100% па канкурэнтных цэнах. Пра гэта дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа заявіў сёння журналістам у Мінску пасля перамоў з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.
«ЗША хоча дапамагчы Беларусі пабудаваць суверэнную краіну. Нашы вытворцы энергетыкі гатовыя паставіць 100% нафты, якая вам патрэбная, па канкурэнтных цэнах. Мы найбуйнейшы ў свеце вытворца нафты і ўсё, што вам трэба зрабіць — гэта сказаць», — сказаў ён.