Беларусь сапраўды была ў спісе на амерыканскія візавыя абмежаванні. Аднак наша краіна зрабіла захады па ліквідацыі недахопаў за апошнія месяцы, сказаў выконваючы абавязкі міністра ўнутранай бяспекі ЗША Чэд Вульф, паведамляе Reuters.

Нагадаем, адміністрацыя прэзідэнта ЗША абвясціла аб увядзенні іміграцыйных абмежаванняў для грамадзян шасці краін. Новыя іміграцыйныя правілы закрануць грамадзян Нігерыі, М'янмы, Эрытрэі, Кыргызстана, Судана і Танзаніі.

Раней амерыканскя СМІ паведамлялі, што ў спіс краін, грамадзянам якіх могуць абмежаваць уезд у ЗША, можа трапіць Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0