Пра гэта паведаміў журналістам 3 лютага міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадаюць Мінск-Навіны.

З Уханя эвакуявалі пяць чалавек (усяго там знаходзіцца 12 беларусаў). Іх перавезлі ў Казахстан. Зараз яны знаходзяцца на каранціне ў Нур-Султане.

— Мы пастаянна на сувязі з Пасольствам у Казахстане і Міністэрствам аховы здароўя Казахстана, — дадаў У. Каранік. — Нашы грамадзяне прыляцелі ў Нур-Султан без прыкмет каранавіруса, стан іх здароўя не выклікае боязі. Цяпер іх абследуюць. Па завяршэнні каранціна беларусаў адправяць на радзіму. У найбліжэйшыя дні з Кітая вылеціць расійскі борт. У ім таксама адвядуць месцы для беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0