Інцыдэнт адбыўся 2 лютага. Каля 21:00 17-гадовы падлетак за рулём аўтамабіля ВАЗ-2109 здзейсніў наезд на двух 16-гадовых пешаходаў. Хлопцы з траўмамі дастаўленыя ў Столінскую цэнтральную раённую бальніцу, піша sb.by.

У аўтамабілі таксама знаходзіліся два пасажыры. Яны не пацярпелі. У дачыненні да кіроўцы складзеныя чатыры адміністрацыйныя пратаколы.

Са слоў маладога чалавека, аўтамабіль ён купіў з двума прыяцелямі ў складчыну на асабістыя зберажэнні. Бацькі не здагадваліся аб куплі, бо аўтамабіль маладыя людзі хавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0