Такое рашэнне прынялі сёння ўдзельнікі выканкама Беларускай федэрацыі футбола.

У матчы Суперкубка згуляюць чэмпіён краіны брэсцкае «Дынама» і ўладальнік Кубка салігорскі «Шахцёр». Гульня адбудзецца 4 сакавіка ў сераду на стадыёне ФК «Мінск», што на вуліцы Маякоўскага.

Фінал Кубка Беларусі вырашана правесці сёлета на мінскім стадыёне «Дынама» (24 мая).

Акрамя таго, выканкам зацвердзіў рэгламент і лічбавы каляндар 30-а чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. Канчатковы варыянт календара будзе прыняты пасля сакавіцкіх матчаў зборнай Беларусі ў плэй-оф Лігі нацый (першая гульня — 26 сакавіка).

Але чэмпіянат краіны пачнецца 19 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0