Лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык атрымаў 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі 8 снежня супраць інтэграцыі з Расіяй. Такое рашэнне 3 лютага прыняў суддзя суда Партызанскага раёна Мінска Анатоль Барысёнак, паведамляе «Вясна».

Фота: Надзеі Бужан.

Фота: Надзеі Бужан.

Суд па гэтай адміністрацыйнай справе па артыкуле 23.34 КаАП пераносіўся некалькі разоў праз тое, што Сіўчык знаходзіўся за мяжой. Сёння яго таксама не было на пасяджэнні. Суддзя ўдакладніў, што тэрмін арышту будзе лічыцца з моманты затрымання актывіста. 

Наперадзе ў Вячаслава Сіўчыка яшчэ чатыры суды, якія мусяць адбыцца ў судзе Партызанскага раёна 4, 5, 6 і 7 лютага. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0