Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) звярнулася ў Мінгарвыканкам з просьбай уключыць мерапрыемствы святкавання 102-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР у агульнагарадскі план мерапрыемстваў. 

Свята БНР-100 у Мінску ў 2018 годзе. Фота Сяргея Гудзіліна. 

Свята БНР-100 у Мінску ў 2018 годзе. Фота Сяргея Гудзіліна. 

На ліст у ведамстве адказалі, што «падрыхтоўка агульнагарадскога плана мерапрыемстваў прымеркавана і ажыццяўляецца напярэдадні дзяржаўных святаў, святочных дзён і памятных дзён, зацверджаных указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года №157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».

Гадавіна абвяшчэння незалежнасці БНР у гэты план не ўключаная, таму прапанову партыі ў Мінгарвыканкаме адхілілі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0