На шэрагу рэгіянальных заправак «Лукойла» ўведзены ліміты на куплю паліва. Пра гэта паведамілі карыстальнікі Tut.by і пацвердзілі на некаторых АЗС.
Фота Надзеі Бужан.
На АЗС № 21 «Лукойла» ў Брэсце карэспандэнту Tut.by сказалі, што ўведзенае абмежаванне на куплю дызелю да 100 літраў у адны рукі. Ліміт датычыцца ўсяго транспарту — і легкавога, і грузавога. «Праблемы з палівам, яго не хапае на ўсе запраўкі», — растлумачылі на АЗС.
Аналагічную інфармацыю паведамілі і на АЗС № 22 «Лукойла» ў Брэсце, а таксама на запраўцы № 17 у Баранавічах.
На запраўках «Лукойла» у Мінску, Бабруйску, Гродне, Салігорску і Віцебску інфармацыю пра абмежаванні абверглі.
Паводле непацверджанай інфармацыі, беларускім сеткам АЗС, якімі валодаюць расійскія нафтавыя кампаніі, адмаўляюць у пастаўках нафтапрадуктаў з НПЗ у Мазыры і Наваполацку.
У «Белнафтахіме» не змаглі аператыўна пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю пра абмежаванні па пастаўках нафтапрадуктаў.