Літоўскія эксперты адмовілі ў перапахаванні часткі парэшткаў паўстанцаў 1863 года ў Мінску, паколькі такая працэдура прадугледжаная толькі для парэшткаў святых. Пра гэта беларускім журналістам распавёў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус, піша Tut.by.

У верасні беларуская грамадскасць папрасіла перапахаваць парэшткі Кастуся Каліноўскага ў Беларусі.

Кіраўнік МЗС Літвы расказаў, што афіцыйнага звароту аб тым, каб перапахаваць усе парэшткі, не было.

— Наколькі я ведаю, гаворка ішла пра перапахаванне часткі парэшткаў. Але эксперты сказалі, што так бывае толькі са святымі. Я не эксперт, не ведаю, але ў фінале знайшлі агульнае разуменне, што трэба перапахаваць так, як атрымалася цяпер. Не ведаю, наколькі можна сказаць пра такое мерапрыемства, што пахаванне ўдалося, але гэта было мерапрыемства аб вяртанні да згуртаванасці, да агульных каштоўнасцей. Мерапрыемства ўспрынялі вельмі пазітыўна, — расказаў кіраўнік МЗС Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?