Штогадовы памер хабараў фігурантам «цукровай справы» лічыўся сотнямі тысяч даляраў ЗША. Такую інфармацыю агучылі ў эфіры БТ-1.

Сцвярджаецца, што шырмай для карупцыйнай схемы стала Беларуская цукровая кампанія.

Дырэктары чатырох беларускіх цукровых заводаў нібыта ўступілі ў злачынную змову з кіраўніком Беларускай цукровай кампаніі Кірылавым, а таксама прадстаўніком расійскіх камерцыйных структур Кананенкам. Сцвярджаецца, што хабары плацілі за арганізацыю адгрузкі беларускага цукру ад Беларускай цукровай кампаніі ў адрас пэўных папярэдне ўзгодненых камерцыйных структур. Штогод сумы хабараў лічыліся сотнямі тысяч даляраў ЗША.

Крымінальная схема працавала наступным чынам: чатыры заводы адгружалі ўвесь экспартны аб'ём Беларускай цукровай кампаніі. Далей значная частка сыходзіла падкантрольным пасярэднікам.

У сюжэце сцвярджаюць, што за гэта Кананенка пры дапамозе Кірылава перадаваў дырэктарам заводаў незаконнае грашовае ўзнагароджанне ў памеры ад $1 да $2,5 за кожную тону адгружанай прадукцыі.

Паводле аператыўных даных, незаконны даход лічыўся мільёнамі даляраў.

Паводле следства, у Расеі была створана фірма-пракладка для пастаўкі сыравіны «Палімір», а ў Беларусі — завод-манапаліст па вытворчасці мяшкоў для цукру «Еўратарэкс». Мясцовы завод вельмі хутка пачаў працаваць у нуль, увесь прыбытак заставаўся на рахунках расійскага пасярэдніка, гатоўка знімалася і размяркоўвалася паміж змоўчшыкамі. Фактычным арганізатарам схемы выступіў дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч. У падзеле прыбытку удзельнічалі таксама дырэктар Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў і расійскі прадпрымальнік Кананенка, які і ажыццяўляў фактычны кантроль над «Палімірам». Дырэктары астатніх трох заводаў таксама былі ўцягнутыя ў супрацьпраўную дзейнасць, сцвярджаецца ў сюжэце.

Паводле тэлеканала, летась сумарны «мінус» чатырох цукровых заводаў у Жабінцы, Скідзелі, Гарадзеі і Слуцку дасягаў 200 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0