Запраўкі «Лукойл» увялі абмежаванні на водпуск паліва спажыўцам. У канцэрне «Белнафтахім» назвалі гэта самаўпраўствам, блізкім да правакацыі, піша interfax.by.

«Увядзенне лімітаў па колькасці паліва на шэрагу АЗС Лукойла па сутнасці самаўпраўства і знаходзіцца на мяжы правакацыі. Ні на ўзроўні ўрада, ні «Белнафтахіма» такіх рашэнняў не прымалася. На беларускіх АЗС паліва адпускаецца без абмежаванняў, перабояў з забеспячэннем няма», — заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка.

Ён таксама падкрэсліў, што цяпер «НПЗ працуюць у ранейшым рэжыме поўнага задавальнення патрэб унутранага рынку ў паліве».

Як паведаміў партал tut.by, шэраг дзеючых у Беларусі АЗС «Лукойла» ўвялі ліміты на водпуск паліва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0