Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў першым чытанні законапраект прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага аб скарачэнні яе складу.

Законам прадугледжваецца зніжэнне колькасці дэпутатаў з 450 да 300 і пераход на выбары па прапарцыйнай сістэме. Акрамя таго, уводзіцца норма, згодна з якой дэпутатам Рады можа стаць толькі асоба, якая валодае дзяржаўнай (украінскай) мовай.

Для прыняцця закона ў другім чытанні і яго ўступлення ў сілу спатрэбіцца канстытуцыйная большасць у 300 галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0