4 лютага на станцыі метро «Магілёўская» ў 22:11 новы цягнік «Штадлер» прыняў першых пасажыраў. Ён двойчы праехаў да станцыі «Каменная Горка» і назад. Калі адбудзецца чарговая паездка — невядома.

Плаўны ход і адсутнасць шуму — прыкметныя перавагі новага цягніка. Пасажыры могуць пераходзіць з вагона ў вагон падчас руху, а таксама зараджаць свае гаджэты праз USB.

У цягніку чатыры вагоны, падобныя будуць ездзіць на трэцяй лініі падземкі, калі яна адкрыецца. А вось на старых лініях будуць курсіраваць пяцівагонныя «Штадлеры».

Новы цягнік ужо выпрабоўвалі ў метро і раней, аднак гэта адбывалася без пасажыраў — замест іх былі мяшкі з пяском. А 4 лютага пракаціцца на новых «Штадлерах» маглі звычайныя людзі, якія карыстаюцца паслугамі метрапалітэна.

Над дзвярыма — святлодыёдныя навігацыйныя табло. Побач з назвай станцыі, да якой рухаецца цягнік, мігае чырвоная кропка. Паказана, праз якія станцыі можна перайсці на іншую лінію.

У новых цягніках ёсць кандыцыянеры, а таксама спецыяльныя месцы для пасажыраў з інваліднасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?