Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Кангрэс цалкам прафінансаваць амерыканскую касмічную праграму Artemis, каб Злучаныя Штаты сталі першай краінай, якая высадзіць жанчыну-астранаўта на паверхню Месяца, а таксама ўсталюе свой сцяг на Марсе, піша tass.ru. Пра гэта амерыканскі лідар заявіў, выступаючы ў аўторак перад Сенатам і Палатай прадстаўнікоў са штогадовым пасланнем «Аб становішчы краіны».

NASA раней абвясціла аб тым, што новая амерыканская праграма асваення Месяца атрымала назву Artemis. Яна будзе складацца з трох этапаў: першы (Artemis 1), запланаваны на другую палову 2020 года, прадугледжвае непілатаваны палёт усталяванага на ракету SLS (Space Launch System) карабля Orion вакол Месяца і яго вяртанне на Зямлю. Другі этап (Artemis 2) — аблёт Месяца з экіпажам на борце — намечаны на 2022 год. На трэцім этапе місіі (Artemis 3) NASA разлічвае ажыццявіць высадку астранаўтаў на Месяц у 2024 годзе і адправіць іх да Марса арыентавана ў сярэдзіне 2030-х.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0