Мінабароны РФ апублікавала відэа стрэльбаў цяжкіх агнямётных сістэм ТГС-1А «Сонцапёк» на вучэннях у Ленінградскай вобласці, піша ria.ru.

На кадрах відаць падрыхтоўку экіпажаў да стрэльбаў, а таксама непасрэдна пускі тэрмабарычных боепрыпасаў па ўмоўных цэлях.

ТГС-1А — цяжкая агнямётная сістэма залпавага агню калібра 220 міліметраў на базе танка Т-72.

Комплекс прызначаны для вываду з ладу лёгкабраняванай і аўтамабільнай тэхнікі, падпалу і разбурэння будынкаў, знішчэння праціўніка на адкрытай мясцовасці і ў фартыфікацыйных збудаваннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0