Прэзідэнт Украіны падчас нарады з удзелам прадстаўнікоў урада і Вярхоўнай рады распавёў, на што будуць выдаткаваныя $2,9 млрд, атрыманыя «Нафтагазам» ад «Газпрома», паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
«Мы плануем дадаткова накіраваць сродкі на будаўніцтва дарог — гэта наш інфраструктурны прыярытэт, на іншыя інфраструктурныя праекты, на медыцынскую сферу і энергаэфектыўнасць», — сказаў ён.
Плануецца будаўніцтва больш за 200 прыёмных аддзяленняў медыцынскай дапамогі па ўсёй Украіне, адзначыў Зяленскі.
0
0
0
0
0
0