4 лютага ў 14:15 у МНС ад начальніка ЦЭЦ-2, што на Аранскай, паступіла паведамленне: падчас правядзення дэмантажных работ на тэрыторыі прадпрыемства разлілася ртуць. Да месца выкліку былі накіраваныя ратавальнікі, у тым ліку спецыялісты службы хімічнай і радыяцыйнай абароны, паведамляе 112.by.

Высветлілася, што ў галоўным корпусе турбіннага аддзялення выцекла ртуць з дыферэнцыяльнага ртутнага манометра. Пацярпелых няма, эвакуацыя не праводзілася, тэхналагічны працэс не парушаны.

Работнікі МНС правялі дэмеркурызацыйныя працы, было сабрана 4 кілаграмы ртуці, яшчэ 3 кг засталіся ў дэмантаваным прыборы. Пры дапамозе ртутнага аналізатара праведзеныя замеры наяўнасці пароў ртуці ў паветры. Перавышэння ЛДК (лімітава дазволенай канцэнтрацыі) не выяўлена. Сабраная ртуць змешчаная ў палімерную ёмістасць і канфіскаваная для далейшай ўтылізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0