Кампанія «Імпартбудматэрыялы» абвесціла пра сваё банкруцтва. Сітуацыя адметная тым, што гэты бізнэс да нядаўняга часу прадаваў свае валютныя аблігацыі, прычым пад 7,5% гадавых.
Цяпер уласнікі аблігацый павінны да 30 сакавіка паведаміць пра сябе ў Мінгарвыканкам, паведамляе Мінфін. Магчыма, частку грошай удасца кампенсаваць.





