Пра выпадак піша ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

35-гадовы кіроўца на «Фальксвагене Пола» рухаўся па вул. Варанянскага з боку вул. Жукоўскага ў напрамку вул. Чкалава. На скрыжаванні Варанянскага і Авакяна ён здзейсніў наезд на 17-гадовую дзяўчыну, якая перасякала дарогу па дыяганалі ў раёне рэгуляванага пешаходнага пераходу на чырвонае (паводле інфармацыі відавочцаў, яна спяшалася на аўтобус).

Дзяўчына дастаўленая ў медыцынскую ўстанову: папярэдне дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0