Расійскі вытворца плаўленага сыру «Карат» заявіў, што пераедзе ў Беларусь і перанясе туды частку вытворчых магутнасцяў у выпадку, калі летам гэтага года ў Расіі ўскладніцца заканадаўства, піша РБК.

Гаворка ідзе пра закон пра абавязковую маркіроўку малочнай прадукцыі, які павінен уступіць у сілу 1 чэрвеня. Згодна з ім, асобныя віды прадукцыі, сярод якіх плаўленыя сыры, неабходна будзе маркіраваць штрых-кодам Data Matrix нароўні з электроннымі ветэрынарнымі сертыфікатамі ў межах распрацаванай Рассельгаснаглядам сістэмы «Меркурый».

Першапачаткова кампаніям прапаноўвалася даць магчымасць выбраць адзін з двух варыянтаў. Аднак пасля абодва яны сталі абавязковымі для нанясення. Некаторыя вытворцы, у ліку якіх «Карат», паказвалі на неабходнасць несці дадатковыя выдаткі на маркіроўку, праз якія знізіцца рэнтабельнасць.

Па словах кіраўніка «Карата» Яўгена Грэбнева, перанесці могуць лініі па вытворчасці тварожных сыроў Violette. Мадэрнізаваць дзеючыя расійскія магутнасці пры гэтым не атрымаецца па тэхнічных прычынах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0