18-гадовая Яна Насатовіч — навучэнка Полацкага каледжа ВДУ імя Машэрава. А ў школе знаходзіцца на практыцы, расказала загадчыца аддзялення пачатковай адукацыі Вольга Рыбакова.

«Гэта відэа хутка разляцелася па розных гарадскіх пабліках. У сеціве яно пададзена пад загалоўкам: «Чаму толькі вучаць дзяцей у школах?» А было не так.

Яна патлумачыла, што хацела зняць сацыяльны ролік. А дзеці самі падказалі ёй тэму, калі падчас перапынку сталі спяваць гэту песню»,

— расказвае Вольга Рыбакова.

Выкладчыца расказвае, што пасля таго як відэа з’явілася ў інтэрнэце, Яну выклікалі ў каледж.

«З навучэнкай была праведзеная размова, кіраўніцтва каледжа выбачылася перад кіраўніцтвам школы, куды Яну накіравалі на практыку. Практыка яшчэ толькі пачалася, будзем бачыць, як будзе далей. Сёння ў каледжы адбудзецца агульны сход, на якім мы яшчэ раз правядзем з навучэнцамі прафілактычныя размовы наконт паводзінаў у інтэрнэце», — кажа Вольга Рыбакова.

У школе, дзе Яна праходзіць практыку, у яе адбылася размова з бацькамі.

«Дзяўчына патлумачыла бацькам, што не першы раз заўважала, як дзеці спяваюць падобныя песні. Усе бацькі сталі на яе бок», — расказвае выкладчыца Яны Насатовіч.

«Яна хацела паздымаць такія фрагменты, каб пасля зрабіць сацыяльны ролік пра культуру праслухоўвання песень, чытання кніг».

«Яна Насатовіч вучыцца добра, у яе высокі бал. І ніякіх праблем з гэтай навучэнкай у нас не было. Дзяўчына сама шакавана тым, як гэта пададзена ў інтэрнэце. Яна напісала заяву ў міліцыю на блогера, які распаўсюдзіў гэта відэа», — распавяла Вольга Рыбакова.

Сама Яна Насатовіч гэтую гісторыю каментаваць не захацела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?