flickr.com

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) не пацвердзіла інфармацыю пра тое, што Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) адхіліла зборную Расіі ад удзелу ў чэмпіянаце свету 2022 года, піша lenta.ru.

ФІФА адрэагавала на публікацыю арабскага тэлеканала beIN SPORTS, які раней, 5 лютага, спасылаючыся на крыніцу WADA, напісаў, што расійская каманда атрымала забарону на ўдзел у мундыялі. Само агенцтва на гэтую навіну пакуль не адрэагавала. У прэс-службе Расійскага футбольнага саюза (РФС) распавялі выданню «Чэмпіянат.ру», што ніякай інфармацыі ад WADA аб статусе зборнай не атрымлівалі.

У снежні 2019 года WADA адхіліла Расію ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах на чатыры гады. Гаворка ідзе пра буйныя турніры, у тым ліку Алімпійскія гульні і чэмпіянаты свету. Кіраўнік камісіі па адпаведнасці WADA Джонатан Тэйлар заявіў, што зборная Расеі ў выпадку выхаду ў фінальную частку мундыяля-2022 зможа выступіць на турніры толькі ў нейтральным статусе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру