Кіраўнік «Транснафты» Мікалай Токараў скептычна ставіцца да магчымасці выкарыстання трубаправоднай сістэмы «Дружба» для рэверсных паставак нафты ў Беларусь з іншых краін. Пра гэта Токараў паведаміў журналістам, піша ТАСС.

«Нават тэарэтычна гэта зрабіць нельга, бо занадта шмат бакоў ўцягнута ў гэты тэхналагічны працэс. Тут і палякі, тут і мы, тут і беларусы. І грузаадпраўшчыкі. На наш погляд, гэта было б няправільна, мякка скажу», — сказаў Токараў.

«Па-другое, каб рэалізаваць гэта нават па тэхналогіі, трэба будзе ставіць іншыя помпы», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0