Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч у рамках Мінскай кніжнай выставы адказаў на некалькі пытанняў «Нашай Нівы».

Алесь Карлюкевіч. Фота Надзеі Бужан.

«НН»: Вялікую папулярнасць сёння набіраюць тэлеграм-каналы. Няма ідэі прыраўняць іх у статусе да СМІ?

Алесь Карлюкевіч: Пакуль што не плануецца. Тэхналогіі развіваюцца вельмі хутка. Безумоўна, дзейнасць тэлеграм-каналаў — гэта сфера абмеркавання аналітыкаў і экспертаў. Магчыма, нейкія прапановы ў гэтым кірунку будуць вылучаныя з боку парламентарыяў, сярод якіх дастаткова шмат людзей з кагорты медыйшчыкаў. Я толькі адзначу, што і да пытання ўплыву тэлеграм-каналаў на грамадства мы ставімся вельмі сур’ёзна.

«НН»: Не раскажаце, што вы самі чытаеце ў тэлеграме?

АК: Вельмі шмат чытаю. Не назаву з адной простай прычыны: каб не ствараць рэкламу таму ці іншаму медыйнаму рэсурсу.

«НН»: Важная тэма, якая хвалюе шмат людзей у рэгіёнах: змяншэнне беларускай мовы ў раёнках. Ці можна з гэтым нешта зрабіць?

АК: Гэта тэма не аднаго года. І я сам неаднаразова выказваўся на гэты конт: мы звяртаем увагу на гэты працэс тых, хто прыходзіць працаваць у раённыя газеты.

І хачу, можа быць, вельмі ідэалістычна сказаць, але вялізныя спадзяванні на моладзь, на тых, хто цяпер вучыцца на факультэце журналістыкі БДУ і на яе прыярытэты ў дачыненні да беларускай мовы.

«НН»: Можа, варта неяк заахвоціць беларускамоўных аўтараў?

АК: Як?

«НН»: Скажам, павысіць заробак на 10%.

АК: Рэкамендацыі можна лёгка выдаць, але рашэнне за канкрэтнымі людзьмі на месцах, у тым ці іншым калектыве. Не хачу рабіць вельмі агульныя заклікі.

«НН»: Не так даўно вы казалі, што ў СМІ павялічваецца колькасць фэйкаў. А дзе вы іх бачыце найперш — у расійскіх выданнях, у беларускіх?

АК: Такая тэндэнцыя відавочная. Адкуль ідуць — трэба глядзець і падзяляць на кірункі, тэмы, з’явы. Мне здаецца, што карэктней будзе гаварыць пра канкрэтныя фэйкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Каментатар / Адказаць
04.01.2021 / 18:53
Много сматру тиливизар но не скажу якия каналы Якая розніца якія тэхналёгіі ты выкарыстоўваеш: тэлевізар, ютуб, тэлеграм? Ты скажы якія каналы/крыніцы тады і паразмаўляем
1
Каментатар / Адказаць
09.03.1970 / 15:32
@nexta_tv неблагодарите изучайте))))
0
Каментатар / Адказаць
14.03.1973 / 12:54
★ Апошні раз я дасылаў тэлеграму напачатку дзевяностых. А Карлюкевічу іх усё шлюць і шлюць. ★
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру