5 лютага ў Мінску ў павільёне «БелЭкспа» адкрыўся 27-ы Міжнародны мінскі кніжны кірмаш.

Сімвалічную стужку валошкавага колеру перарэзалі міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч, пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў, часовая павераная ў справах ЗША Джэніфер Мур.

У адкрыцці паўдзельнічалі намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Грыгорый Рапота, намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, протаіерэй Фёдар Поўны.

У рамках кірмаша пройдзе мноства мерапрыемстваў, свае кнігі прэзентуюць Альгерд Бахарэвіч, Віктар Марціновіч, Саша Філіпенка, Ганна Севярынец, Ігар Марзалюк.

Дзмітрый Мезенцаў, Алесь Карлюкевіч, Джэніфер Мур

Часовы павераны ў справах ЗША Джэніфер Мур

Грыгорый Рапота

Стэнд КНДР

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?