pixabay.com

pixabay.com

Самым небяспечным месцам у офісах для заражэння каранавірусам назвалі ліфт. Пра гэта піша «Маскоўскі камсамолец» са спасылкай на кіраўніка спецыяльнай камісіі Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР Чжуна Наньшаня.

У ліфтах дрэнная вентыляцыя: памер кабін часцяком нават меншы за прыбіральні. Чалавек можа думаць, што знаходзіцца ў бяспецы, калі едзе ў ліфце адзін, аднак забывае, што ў кабіне хтосьці мог да яго чыхнуць або кашлянуць. Каранавірус здольны выжываць па-за чалавечым арганізмам да двух сутак на сухіх паверхнях, а ў вадкіх асяроддзях яшчэ даўжэй, таму кнопкі ў ліфце таксама могуць з'яўляцца крыніцамі інфекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0