Мінчукі часцей за ўсё мяняюць сваю нацыянальнасць з беларускай на польскую. Пра гэта падчас Дня інфармавання ў кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама распавяла начальніца аддзела ЗАГС адміністрацыі Фрунзенскага раёна Наталля Радзькова, перадае «Мінск-Навіны».

У 2019 годзе ўнеслі крыху больш за 500 зменаў, выпраўленняў і дапаўненняў у акты запісу, траціна з іх тычылася змены нацыянальнасці. Больш за ўсё пададзена заяў аб змене нацыянальнасці з беларускай на польскую, таксама даволі часта — на яўрэйскую, рускую.

Заканадаўства не патрабуе тлумачэнняў, з якой прычыны чалавек ідзе на такі крок. Галоўнае — наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць, што ў родзе па мацярынскай або бацькоўскай лініі хтосьці быў той нацыянальнасці, якую грамадзянін выбраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру