У Сімферопалі могуць абмежаваць падачу вады, паведамілі РБК у адміністрацыі горада.

«На гэты момант вырашаецца пытанне, ад якога па які перыяды будзе ўключацца вада. Пакуль што кажуць пра тое, што ваду будуць падаваць раніцай і ўвечары, гэта абмяркоўваецца з «Вадой Крыма», — распавёў прадстаўнік адміністрацыі.

Паводле яго слоў, у горадзе ёсць тры вадасховішчы, але вады ў іх недастаткова.

«Ападкаў было вельмі мала сёлета і летась, таму недастатковы аб'ём вады. Паводле ацэнкі «дзяржаўнага камітэта па воднай гаспадарцы і меліярацыі Крыма», запасаў, якія ёсць, хопіць на 90-100 дзён. Далей будзе залежыць ад напаўняльнасці. Калі пойдуць дажджы, снег, то сітуацыя будзе змяняцца», — сказаў суразмоўца РБК.

Гарачай вадой жыхары Сімферопаля змогуць карыстацца толькі ў выхадныя, паведаміла ў фэйсбуку «кіраўнік адміністрацыі» Сімферопаля Алена Працэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

9
Каментатар / Адказаць
13.04.1978 / 10:50
Крысчане)
9
Каментатар / Адказаць
06.10.2004 / 16:48
свабодны ад Украіны сімферопаль, свабодны і ад украінскай пітной вады.
8
Каментатар / Адказаць
26.11.1985 / 00:38
Трэба проста менш праць і мыцца. А зубы чысціць можна камянямі з неба. І будзе хапаць. У чым праблема?
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру