Сенатар ад Рэспубліканскай партыі Міт Ромні, які быў кандыдатам у прэзідэнты ў 2012 годзе, абвясціў, што прагаласуе за адхіленне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ад пасады праз злоўжыванне ўладай і перашкоды ў працы Кангрэса, піша NBC News.

Былы кандыдат у прэзідэнты стаў адзіным рэспубліканцам, які публічна падтрымаў выстаўленыя абвінавачанні.

Паводле яго слоў, Трамп вінаваты ў жахлівым злоўжыванні грамадскім даверам.

«Я даў клятву перад Богам выконваць правасуддзе. Я глыбока рэлігійны. Мая вера ляжыць у аснове таго, кім я з'яўляюся», — сказаў Ромні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0