Дэлегацыя канцэрна «Белнафтахім» прыбыла ў Казахстан для правядзення прадметных перамоў па пастаўках нафты ў Беларусь, паведамілі «Інтэрфаксу-Захад» у прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».

«Дэлегацыя пад кіраўніцтвам намесніка старшыні канцэрна «Белнафтахім» Андрэя Бунакова знаходзіцца ў Казахстане, вылецелі напярэдадні», — сказаў прадстаўнік прэс-службы.

Таксама ўрад Беларусі ўпаўнаважыў першага віцэ-прэм'ера Андрэя Крутога падпісаць пагадненне па нафце з Казахстанам.

Як паведамлялася, Беларусь вядзе з Казахстанам перамовы па імпарту нафты ва ўмовах адсутнасці кантрактаў з асноўнымі расійскімі пастаўшчыкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0