Кітайскі доктар, які спрабаваў загадзя папярэдзіць пра ўспышку каранавіруса і з-за гэтага трапіў пад падазрэнне з боку ўладаў камуністычнага Кітая, усё ж памёр у бальніцы.

Пра смерць Лі Вэньляня паведамлялася ў чацвер, 6 лютага, аднак пазней кітайскія СМІ напісалі, што лекара ўдалося рэанімаваць. Паведамлялася, што мужчына знаходзіўся ў крытычным стане, у яго спынялася сэрца.

Аднак пазней агенцтва AP паведаміла, што 34-гадовы Лі Вэньлянь усё ж памёр у бальніцы праз каранавірус.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя напісала ў твітары: «Мы глыбока засмучаныя смерцю доктара Лі Вэньляня. Нам усім варта шанаваць працу, якую ён зрабіў».

30 снежня мужчына напісаў паведамленне ў агульным чаце з былымі аднагрупнікамі з папярэджаннем, што ў яго шпіталь даставілі семярых пацыентаў з сімптомамі атыповай пнеўманіі.

На наступны дзень, 31 снежня, мясцовыя ўлады выклікалі Лі Вэньляня для тлумачэнняў.

Паліцыя абвінаваціла Лі Вэньляня ў «распаўсюдзе чутак» і «сур'ёзным парушэнні грамадскага парадку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0