У студзені 2020 года самы нізкі ў краінах ЕС мінімальны заробак быў (да выплаты падаткаў) у Балгарыі (312 еўра). Далей ідзе Латвія (430 еўра), піша Delfi.lv.

Румынія (466 еўра)
Венгрыя (487 еўра)
Чэхія (575 еўра)
Славакія (580 еўра)
Эстонія (584 еўра)
Літва (607 еўра)
Польшча (611 еўра)

У іншую групу ўваходзяць пераважна паўднёваеўрапейскія краіны, дзе мінімальныя заробкі складаюць ад 700 да 1000 еўра:

Партугалія (741 еўра)
Грэцыя (758 еўра)
Мальта (777 еўра)
Славенія (941 еўра)
Іспанія (1050 еўра)

У трэцюю групу ўключаны краіны, размешчаныя на захадзе і поўначы Еўропы, дзе мінімальны заробак большы за 1500 еўра:

Францыя (1539 еўра)
Нямеччына (1584 еўра)
Бельгія (1594 еўра)
Нідэрланды (1636 еўра)
Ірландыя (1656 еўра)
Люксембург (2142 еўра)

Мінімальны заробак афіцыйна вызначаецца ў 21 краіне ЕС, тады як у Даніі, Італіі, Аўстрыі, Фінляндыі, Швецыі і на Кіпры такая велічыня не выкарыстоўваецца.

У Беларусі з 1 студзеня мінімальны заробак складае 375 рублёў (на сёння гэта 158 еўра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0