Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Амерыканская валюта працягвае даражэць. 7 лютага яна вырасла на 0,0147 да 2,1762 беларускага рубля.

Гэта самае высокае значэнне з лютага мінулага года (3 студзеня 2019 года ён каштаваў 2,1788, а 14 лютага 2019 г. — 2,1679).

Апошнія дні даляр даражэе фактычна з 27 студзеня (29 студзеня яго курс не змяніўся) з адзнакі 2,1201.

1 студзеня 2020 года даляр каштаваў 2,1085 беларускага. Такім чынам з пачатку года падаражанне склала 6 капеек (каля 3%).

Еўра сёння вырас на 0,0072 да 2,3857 (1 студзеня — 2,3637).

Расійскі рубель апускаецца на 0,0116 да 3,4269 за 100 адзінак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0