Самалёт з часткай расійскай дэлегацыі так і не прызямліўся ў Сочы, піша БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сам-насам праводзяць перамовы ў Краснай Паляне ў фармаце рабочага сняданку.
Частка расійскай дэлегацыі так і не змагла прыбыць у Сочы. Прычына — складаныя ўмовы надвор'я. У выніку борт адправілі ў аэрапорт Мінеральныя Воды.
Раней са спасылкай на ТАСС паведамлялася, што самалёт спецыяльнага лётнага атрада «Расія», на якім знаходзіцца частка урадавай дэлегацыі і журналісты расійскага прэзідэнцкага пула, вылецеў з Масквы ў Сочы на перамовы прэзідэнтаў Расіі і Беларусі з двухгадзіннай затрымкай. На борце самалёта знаходзяцца віцэ-прэм'ер Аляксей Авярчук, міністр энергетыкі Аляксандр Новак і першы намеснік міністра эканамічнага развіцця Міхаіл Бабіч.