У раскладзе рэйсаў, якія прыбываюць у аэрапорт Дамаска, не аказалася самалёта, які, па сцверджанні Мінабароны Расіі, вылецеў у сірыйскую сталіцу з Тэгерана ў ноч на 6 лютага і нібыта «ледзь не быў збіты» ў выніку ракетнага ўдару Ізраіля. Пра гэта ў пятніцу, 7 лютага, паведамляе «Новая газета».

Як адзначае выданне, калі зыходзіць з версіі, прадстаўленай расейскім абаронным ведамствам, самалёт павінен быў прызямліцца ў Дамаску каля гадзіны ночы. Аднак у раскладзе прыбыцця аэрапорта з паўночы да 04:40 не значыцца ні аднаго рэйса. Існуе верагоднасць, што рэйс быў чартарным, аднак нават у такім выпадку яго прыбыццё павінна было быць адлюстравана ў раскладзе.

«Лайнер Airbus-320, які выконваў рэйс Тэгеран — Дамаск з 172 людзьмі ў аэрапорце Дамаска, падобна, наогул не чакалі», — піша «Новая газета».

Раней Мінабароны Расеі заявіла, што ізраільскія знішчальнікі F-16 нанёс удары ракетамі «паветра-зямля» па прыгарадах Дамаска пасля дзвюх гадзін ночы, калі на пасадку ў сірыйскай сталіцы заходзіў лайнер Airbus-320 з Тэгерана. У выніку з-за абстрэлу самалёту прыйшлося сесці на расійскай авіябазе Хмеймім. У расійскім абаронным ведамстве заявілі, што Ізраіль ужо не ўпершыню выкарыстоўвае грамадзянскія самалёты для прыкрыцця ад зваротных удараў сірыйскіх СПА, падкрэсліўшы, што пазбегнуць катастрофы ўдалося толькі дзякуючы аператыўным дзеянням дыспетчараў і аўтаматызаванай сістэме кіравання паветраным рухам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0